Модны на ўсю тысячу, Ці што такое стыль па-брэсцку

7 сентября 2019

Брэст становіцца ў літаральным сэнсе мультыкультурным горадам. Тут, як бачым, выдатна ўспрымаюцца бразільскія традыцыі, і фэшн-сталіца таксама можа пераехаць у беларускі горад. Тым больш усе перадумовы для гэтага ёсць! У Брэсце нарадзіліся і заснавалі свае брэнды многія вядомыя дызайнеры. Модны на ўсю тысячу! Што такое стыль па-брэсцку - раскажа Вікторыя Антоненкава.

Дызайнер Алёна Гарэцкая заснавала свой брэнд больш як 20 гадоў таму. За плячамі дзясяткі модных паказаў, сотні цудоўных сукенак і тысячы ўлюбёных у яе стыль дзяўчат па ўсім свеце.

Нядаўняя прэзентацыя калекцыі ў Мілане паказала, што брэсцкіх дызайнераў пазнаюць ужо не толькі па характэрнай стрыманасці і тонкасці ліній, але і па прэміум-якасці.

Асновам швейнай справы Мікалая Марозава яшчэ ў дзяцінстве навучылі цётка і бабуля. Затым былі прызнаныя майстры, сярод якіх і французскі куцюр’е П'ер Бальмен. Менавіта ў яго майстэрні Мікалай асвоіў усе тонкасці прафесіі і прасяк духам высокай моды. Сёння дызайнерскія вобразы Марозава раскрываюць асобу чалавека, паказваюць яго характар, душу, адлюстраваную ў тканіне, фактуры і форме.

Па брэсцкі стыль, унікальны і самабытны, у буцікі спяшаюцца не толькі беларускія моднікі, але і замежныя госці - з Еўропы, Расіі, абнавіць гардэроб прылятаюць нават з Амерыкі.
Восень - гарачая пара для моднікаў і модніц з усяго свету. Пачатак новага сезона - гэта не проста падстава абнавіць гардэроб, а і шанц пазнаёміцца з новымі трэндамі, якія будуць актуальныя як мінімум да вясны.