Містычныя гісторыі пра Белую панну і Чорнага манаха з'явяцца ў Гальшанскім замку

23 июня 2020
Экспазіцыйнае апавяданне рыхтуюць для паўночнай вежы. Ужо гатовыя каштарысы на выраб элементаў ва ўнутраных прасторах. Так, на другім ярусе размесцяцца зборныя вобразы заснавальніка замка Паўла Стэфана Сапегі і яго чацвёртай жонкі Соф'і. Драмы дадасць зіхаценне святла і нестандартны музычны фон. На розных ярусах размесцяць аўтэнтычныя артэфакты і прадметы інтэр'еру. Для турыстаў і назіральная пляцоўка, якая адкрые від на Гальшаны і наваколлі. Архітэктары пачынаюць праектаванне дваровай тэрыторыі.
Сёлета на работы ў замку вылучылі амаль 500 000 рублёў з фонду па падтрымцы культуры і мастацтва.