Беларуская група "Місія Юпіцер" рыхтуе новы альбом. Зараз маладыя выканаўцы працуюць над хітамі у стылі дрым-рок. Гэта стыль альтэрнатыўнага року, які ўтварыўся ў пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя на стыку постпанку і этэрэалу. Для дрым-року характэрна атмасфернае, "летуценнае" гучанне з пяшчотнымі поп-мелодыямі. Зараз музыканты працуюць у гуказапісвальнай студыі па чатыры гадзіны кожны дзень.
У рэпертуары гурта "Місія Юпіцер", які стварыўся каля пяці гадоў таму, песні на англійскай і беларускай мовах. Новая пласцінка з'явіцца ў лічбавым выглядзе, анлайн-прэзентацыя плануецца праз некалькі месяцаў.
"Місія Юпіцер" рыхтуе новы альбом
21 апреля 2020













