Сусветныя музычныя хіты гучалі напярэдадні са сцэны Белдзяржфілармоніі

1 апреля 2017

Уладальніца Спецыяльнага прыза імя Мулявіна на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Марына Васілеўская дала сольны канцэрт. У рэпертуар праграмы ўвайшлі сусветна вядомыя трэкі такіх артыстаў, як Ціна Цёрнер, Deep Purple , АС\ДС, Еўропа і многія іншыя. Усяго больш як два дзясяткі кампазіцый. Падтрымаць Марыну Васілеўскую прыйшлі яе калегі - Нацыянальны аркестр Беларусі імя Жыновіча, салісты аркестра і рок-група "Дэнвер".

На сцэне жывое выкананне. Канцэртная пляцоўка Белдзяржфілармоніі выбрана не выпадкова. Марына Васілеўская з'яўляецца салісткай Нацыянальнага аркестра Беларусі імя Жыновіча.