Сусветная прэм'ера - шоу Філіпа Кіркорава "Колер настрою" ў Мінску

7 апреля 2019

Беларускія гледачы сталі першымі, каму поп-кароль  паказаў сваю новую канцэртную праграму ў дзень нараджэння сваёй маці. Дарэчы, за некалькі гадзін да сольніка Кіркораў зазірнуў на вячэрняе шоу "Макаёнка, 9". Убачыць інтэрв'ю народнага артыста можна на ютуб-каналах шоу і Агенцтва тэленавін. Як публіка сустрэла новую праграму - ведае наш культурны аглядальнік Дар'я Тарасава. 

За тым, як мяняўся колер настрою поп-караля, сачыў солд-аўт "Мінск-Арэны". Новае канцэптуальнае шоу Філіпа Кіркорава - дасылка да эпатажнага трэка артыста, са сціплай лічбай 55 мільёнаў праглядаў, "Колер настрою ". За 3 гадзіны жывога гуку прыхільнікі паспявалі і настальгаваць пад ужо класіку, і падпяваць зусім свежыя трэкі. 

"Колер настрою" - гэта паўнацэнны спектакль са сваёй драматургіяй. Шоу ствараў рэжысёр Cirque Du Soleil. Франка Драгоне і Філіп Кіркораў - абкатаны тандэм, разам працавалі над сусветным турнэ "Я". Дарэчы, бельгійскі пастаноўшчык быў аўтарам шоу Селін Дыён у Лас-Вегасе і менавіта гэта знакамітая спявачка пазнаёміла Кіркорава і Драгоне. 

Новае шоу б'е бюджэтныя рэкорды нават па мерках самога поп-караля. З сабою ў Філіпа 5 фур з дэкарацыямі. За час перфомансу на сцэне то з'яўляліся вялізныя клеткі з акрабатамі, якія луналі, то танцоўшчыкі ў зіхатлівых даспехах. Месца на пляцоўцы адведзена і 3D-экранам з арыгінальнай графікай пад кожны нумар. Увогуле, Лядовую арэну складана пазнаць нават самім мінчанам. 

Эпатажнае шоу - заслуга цэлай арміі профі.  Каманда  Кіркорава - гэта больш за сотню спецыялістаў сусветнага класа. Сярод іх дызайнеры, аўтары светлавых партытур і нават архітэктары. Каронны ход караля поп-сцэны - балетная трупа. У перфомансе задзейнічана каля 80 танцоўшчыкаў. За час перфомансу танцоўшчыкі змянілі 30 вобразаў.

Пасля мінскага хайпу ў рамках сусветнага турнэ кароль поп-сцэны падзеліцца колерам свайго настрою з Масквой. Наперадзе ў Кіркорава і паездка на "Еўрабачанне". Сёлета ён выступіў аўтарам конкурснай песні і прадзюсарам прадстаўніка Расіі ў Тэль-Авіве.