Палотны з шакаладу, кавы і віна. Каштаваць карціны забараняецца

12 декабря 2016

 Жыхар Магілёва Мірон Шчудло адкрыў выставу з палотнамі з натуральных інгрэдыентаў.  Карціны карыстаюцца папулярнасцю ў знатакоў сучаснага мастацтва не толькі з-за прыгажосці. Не менш прыцягвае іх  і водар.  Убачыў шэдэўры Андрэй Ястрабаў.

На нятканы матэрыял, які звычайна выкарыстоўваюць як аснову дывановых пакрыццяў, мастак з сусветным імем Мірон Шчудло памяняў палотны. Зараз ён піша на штучным палатне. Больш за тое -  незвычайнымі фарбамі. Для эскізаў - заўсёды пад рукой шакалад.

Мірон Шчудло, заслужаны мастак Еўрапейскай асацыяцыі фотамастацтва:
"Шакалад бывае розны: бывае цёмны, бывае светлы. Светлы - ён растае ў руках,  таму ім адразу ж можна маляваць так, як і якой-небудзь пастэллю, або сангінай, або нават вуглём".
  
Тут жа заварваецца кава. "Чым мацней, тым цямней будуць валасы ў дзяўчыны з партрэта", - раскрывае таямніцу майстар. Некалькі ўзмахаў пэндзлікам, змочаным у гушчы - і вось ужо выява на палатне быццам ажывае.
  
Мірон Шчудло, заслужаны мастак Еўрапейскай асацыяцыі фотамастацтва:
"Молатая кава - адзін колер, растваральная - іншы. І я тут выпадкова заўважыў, што калі кава суткі дзесьці пастаіць, то змяняе колер, блізкі да фіялетавага".
 Завяршае партрэт чырвонае віно. Для фотамастака з сусветным імем, чые працы выстаўляюцца ў Іспаніі, Аўстрыі, ЗША такі від мастацтва - сапраўдны эксперымент. Не чакаў, прызнаецца аўтар, што апынецца ўдалым. Калекцыянеры ўжо выстройваюцца ў чаргу. Хоць сам майстар гатовы карціны проста дарыць.
  
Мірон Шчудло, заслужаны мастак Еўрапейскай асацыяцыі фотамастацтва:
"Калі камусьці спадабалася - гэта ўжо добра. А калі людзям гэта прыносіць нейкую радасць, то можна лічыць, што я шчаслівы".

 І вось ужо гатовы падарунак гораду ў гонар 300-годдзя манаха Георгія Каніскага. На чарзе - партрэты сучаснікаў. Карціны, створаныя з кавы, шакаладу і віна - зараз хенд-мейд мастака.

У калекцыі майстра - больш як сотня прац, выкананых у незвычайнай манеры. Назбіралася на цэлую выставу. Знатакам сучаснага мастацтва ўваход бясплатны, праўда, з адной абмоўкай: "Каштаваць  карціны забараняецца". 
Але краявіды, партрэты не былі б такія натуральныя, калі б не айчынны шакалад. Дарэчы, менавіта яму аддае перавагу мастак. Гаворыць, водар саладзейшы.