Свет сёння адзначае дзень нараджэння Марка Шагала

7 июля 2018

Па-асабліваму цёпла свята пройдзе ў Віцебску - на малой радзіме майстра. Госці збяруцца ў панадворку дома-музея Шагала. У гонар святочнай даты ў арт-цэнтры адкрылася выстава, прысвечаная жонцы мастака Бэле. У экспазыцыі прадстаўленыя копіі дакументаў, якія распавядаюць пра сям'ю жонкі Шагала, графічныя працы мастака з калекцыі музея. Сярод унікальных экспанатаў - аўтарская літаграфія, выкананая па вядомай працы майстра "Дзень нараджэння".

Сёння ж у Віцебску падвядуць вынікі Шагалаўскага пленэра. У ім прымаюць удзел мастакі з сямі краін свету.