Свет адзначае Дзень тэатра

27 марта 2015

Свята з'явілася больш як паўстагоддзя таму. У многіх краінах ужо стала традыцыяй адзначаць яго фестывалямі, прэм'ерамі, узнагароджаннем лепшых артыстаў. У Беларусі да гэтай даты прымеркавана ўручэнне штогадовай тэатральнай прэміі "Крыштальнай Паўлінкі". Урачыстая цырымонія пройдзе сёння ў Мінску ў Тэатры беларускай драматургіі.