Мінскі абласны тэатр лялек "Батлейка" з Маладзечна пачаў трансліраваць спектаклі анлайн

2 апреля 2020
Тэатральнае мастацтва таксама анлайн. Мінскі абласны тэатр лялек "Батлейка" з Маладзечна пачаў трансліраваць спектаклі ў рэжыме рэальнага часу. Сёння можна было паглядзець "Кошчын дом". Пастаноўка разлічана на сямейны прагляд. Заўтра ж адбудзецца трансляцыя спектакля "Канёк-гарбунок". А ў суботу анлайн-гледачы змогуць убачыць казку "Чароўная дудка". Усе трансляцыі пачынаюцца ў поўдзень.