Мінскі музей мініяцюр прадставіў дакладную копію Мірскага замка

27 октября 2017

Нацыянальная славутасць у міні-фармаце. Мінскі музей мініяцюр прадставіў дакладную копію Мірскага замка. Рэльефы ў чарапіцы, рукатворны мур і розныя светлавыя эфекты – ў маштабе 1 да 87. Таму можна разглядзець архітэктуру з розных бакоў і нават унутраны дворык. 18 экспанат Музея мініяцюр ацаніла Юлія Токар.

А цяпер і трапіць у Гродзенскую воласць. Яшчэ два месяцы таму гэты п'едэстал пуставаў. Сёння паміж Нясвіжскім і Крэўскім замкамі з'явіўся каменны Мір. У новым мініяцюрным макеце зрабілі стаўку на светлавыя эфекты.

Праект літаральна «спісвалі» па дэталях. Чырвоная чарапіца мае 3D-фактуру, а мур на сценах выкладвалі па адным каменчыку. Маштабам 1 да 87 мініяцюрны замак стаў дакладнай копіяй арыгінала.

Гісторыя замка ахоплівае не адно стагоддзе. Таму на макеце эпохі аб'яднаны. Мінулае ўвасабляюць рыцары і дудары. А сучаснае – светла-музычнае выстепленне народнага ансамбля ва ўнутраным дворыку.

У «краіне ліліпутаў» гэта ўжо 18 экспанат. У мініяцюрах застылі тэатр оперы і балета, чэрвень у Брэсцкай крэпасці і тысячы маленькіх людзей. Асаблівую атмасферу тут ствараюць інтэрактыў і тэхналогіі – расказвае заснавальнік музея Яўген Данілік.

Яшчэ адна навінка – выбіраць наступныя помнікі архітэктуры будуць самі беларусы. Пачалося народнае галасаванне. Прапанаваць сваю ідэю можна пад хэштэгам «макет разам». Па выніках 26 лістапада тры аб'екты папоўняць Музей мініяцюр.

Такі музей адзіны ў краіне. У будучым мініяцюрная калекцыя папоўніцца да 70 нацыянальных славутасцей, якія можна будзе ўбачыць пад адным дахам.