Мінскі мурал прызналі лепшым у свеце

13 декабря 2019
Гэта праца беларускага аўтара Яўгена Сасюры "Лічбавы свет". Палатно знаходзіцца ў мікрараёне Каменная горка. Такі статус манументальнаму малюнку надала міжнародная платформа Street Art Cities. Яе каманда правяла адбор найбольш цікавых роспісаў, выкананых па ўсім свеце ў лістападзе гэтага года. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 16 пано. Сярод фіналістаў былі працы з Іспаніі, Украіны, Чылі. Але больш за палову ўдзельнікаў апытання прагаласавалі за беларускі мурал.