Мінскі калекцыянер Віктар Сувораў стварыў вобраз жанчыны ў фарфоры

1 марта 2018

Гэта казачныя персанажы - гаспадыня Меднай гары, усім знаёмыя - Ясь і Яніна... Калекцыю аўтар збіраў 15 гадоў. Экспанаты з вядучых заводаў Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Прыбалтыкі. Убачыць мініяцюрныя экспанаты можна да канца сакавіка.

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры - толькі частка фарфоравай калекцыі. Таксама Віктар Сувораў вось ужо 40 гадоў захапляецца скрыпафіліяй - калекцыяніруе латарэйныя білеты.