Мінскі кінафестываль "Лістапад" на фінішнай прамой

9 ноября 2017

Перадапошні дзень форуму насычаны кінапаказамі стужак асноўнага конкурсу ігравога і дакументальнага кіно.

У кінатэатры "Беларусь" сканчаецца прэзентацыя прац-удзельніц нацыянальнага конкурсу. Крытыкі ўжо асабліва вылучаюць фільм беларускі Юліі Шатун "Заўтра". Падзеяй кінадня стала і апошняе практычнае пасяджэнне "Індустрыяльнай платформы". Праект праводзіцца трэці раз і збірае сцэнарыстаў і прадзюсараў для абмеркавання тэндэнцый у развіцці сусветнай і еўрапейскай кінаіндустрыі.

Спецыяльны госць "Індустрыяльнай платформы" - рэжысёр са Швецыі Алекс Шыраеў. Сустрэчу з калегамі ён прысвяціў тэхналогіі стварэння трэйлера.