Мінскі палац дзяцей і моладзі пачынае новы сезон

22 августа 2016

Ад лаціна-амерыканскіх танцаў да фотамастацтва і камп'ютарных тэхналогій. Мінскі палац дзяцей і моладзі пачынае новы сезон. У гурткі, секцыі і клубы запрашаюць самых ініцыятыўных і гатовы прапанаваць больш за 230 творчых праграм. Напрыклад, сёлета сферу IT можна вывучаць больш дэталёва - выкладаюць нейрапілатаванне і робататэхніку.

Пашыраны і ўзроставы дыяпазон. Наведвальнікі ад 2 да 30 гадоў сярод сотні напрамкаў творчай дзейнасці знойдуць упадабанае хобі.