Мінск сустракае дэлегацыі "Еўрабачання". Да галоўнай музычнай падзеі года роўна тыдзень

18 ноября 2018

Да галоўнай музычнай падзеі года застаецца роўна тыдзень. У беларускую сталіцу працягваюць прыбываць удзельнікі дзіцячага "Еўрабачання".

У Нацыянальным аэрапорце валанцёры і партнёры конкурсу - кампанія "Беллакт" - сустрэнуць сёння 15 дэлегацый. Раніцай прызямліўся самалёт з камандай з Казахстана. Данэлiя Туляшова папоўніла спіс дзяцей "Еўрабачання", якія ўжо ўпершыню ўбачылі Беларусь. Нагадаем, напярэдадні ў Мінск прыляцелі дэлегацыі з Аўстраліі, Сербіі і Уэльса.

Адразу пасля прылёту юныя зорачкі адпраўляюцца адпачываць у еўрадом у "Прэзідэнт-гатэль". Усяго 16-ы міжнародны песенны конкурс збярэ 20 краін-удзельніц. Першая сустрэча выканаўцаў адбудзецца заўтра ў знакамітым "рамонку" "БелЭкспа". Там у 17:00 пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця еўратыдня. За навінамі дзіцячага "Еўрабачання" вы можаце сачыць у дзённіках "Light up!".