Мінск упершыню прыняў Міжнародны фестываль мастацтваў "Музыкі святло"

14 марта 2016

Народны, эстрадны і акадэмічны вакал, мастацкае чытанне, інструментальная музыка і харэаграфія - творчы конкурс аб’яднаў больш за тысячу талентаў. Прычым узрост артыстаў ад 4 да 60 гадоў. Упершыню і такая шырокая геаграфія ўдзельнікаў - акрамя Беларусі, Арменія, Англія, Індыя. Тры дні канкурсанты як прафесійнага ўзроўню, так і аматары дэманстравалі творчасць перад прафесійным журы.

Мастацкі фестываль - гэта не толькі пляцоўка для новых знаёмстваў, але і першая прыступка на шляху да вялікай сцэны. А для многіх - шанц.