Мінск у прадчуванні доўгачаканай падзеі - "Лістапада". Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчая гісторыя форуму - гэта сотні запамінальных кінапрэм’ер і мноства сустрэч з прызнанымі майстрамі экрана, і выказаў упэўненасць, што цяперашні "Лістапад" стане значнай падзеяй гэтага года. Дэвіз форуму - "Ісціна. Любоў і прыгажосць". На ім будзе прадстаўлена 164 фільмы з 55 краін: хіты сусветных фестываляў, арт-хаўсныя дэбюты, дакументалістыка і класіка ў новым гучанні.
Па традыцыі конкурсная праграма ўключае ігравое кіно, "Лiстападзiк" і нацыянальны конкурс. Фільм адкрыцця - стужка расійскага рэжысёра Барыса Хлебнікава "Арытмія", якая ўжо заваявала Гран-пры "Кінатаўра". Прэс-паказ у гэтыя хвіліны праходзіць у кінатэатры "Цэнтральны".













