Мінск ізноў стаў кінапавільёнам для заблытаных здарэнняў

10 октября 2020

З ліпеня каманда Белраскіно працуе над здымкамі фільма "Былых не бывае". 12-серыйны дэтэктыў рыхтуюць па заказе аднаго з найбуйнейшых расійскіх тэлеканалаў. Галоўныя ролі - за папулярнымі акцёрамі расійскага кіно.  

У вольныя ад здымак дні яны дзеляцца вопытам з беларускімі студэнтамі. Так, напярэдадні заслужаны артыст Расіі Сяргей Махавікоў адказаў на пытанні маладых акцёраў і рэжысёраў Універсітэта культуры і мастацтваў на пляцоўцы "Беларусьфільма".

Здымкі серыяла на сталічных лакацыях завершаць у канцы лістапада.