Мінск сёння загаварыў на мове Гюго і Бальзака

23 февраля 2018

Аматары і знатакі французскай мовы на адзін вечар перанесліся ў эпоху Напалеона.

У такім незвычайным фармаце ў сталіцы праходзіць лінгвістычная канферэнцыя. Яе ўдзельнікі абмяркоўваюць трэнды і перспектывы вывучэння самай рамантычнай мовы ў свеце. А папрактыкавацца ў вымаўленні і натхніцца культурай гэтай краіны можна будзе падчас месяца франкафоніі. Увесь сакавік у Мінску прысвечаны Францыі.

Дыдзье Канес, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі: "Мы адкрыем гэты месяц канцэртам. Плюс сёлета мы адзначым 25-годдзе аматарскага франкафоннага тэатра. Мы запросім не толькі вучняў з усёй Беларусі, але і з Польшчы, Чэхіі. Пройдзе таксама шмат канцэртаў класічнай музыкі".

Дарэчы, сёння ў Беларусі французскую мову вывучаюць больш за 20 тысяч школьнікаў.