Мінск прымае фестываль аматарскіх франкафонных тэатраў

27 апреля 2018

Шарль Перо и Сент-Экзюпэры - мовай дзяцей! Мінск прымае фестываль аматарскіх франкафонных тэатраў! На сцэне палаца Дзяцей і моладзі - 27 тэатральных калектываў з розных гарадоў Беларусі, а таксама госці з Польшчы і Чэхіі. Кожны калектыў ўвасабляе адметныя формы і жанры. Агульнае, што аб'ядноўвае, - любоў да французскай мовы. Сёння і заўтра навучэнцы - аматары французскай мовы дэманструюць журы свае тэатральныя здольнасці. А пераможца адправіцца ў ваяж у Францыю!