Мінск адзначае Дзень горада - сталіцы Беларусі 949 гадоў

3 сентября 2016

Музычныя і спартыўныя пляцоўкі будуць працаваць ва ўсіх раёнах да позняга вечара. Кульмінацыя свята - цырымонія ўзнагароджання мінчан года ў тэатры оперы і балета і яркае піратэхнічнае шоу ля Палаца спорту. І ўжо заўтра доўгачаканае спартыўнае свята - мінскі паўмарафон.

На старце паўмарафона чакаюць да 20 тысяч бегуноў - не толькі з Беларусі, але і блізкага і далёкага замежжа. Падтрымаць удзельнікаў на дыстанцыях запрашаюць усіх жыхароў сталіцы, пачатак у 11:00 ля Палаца спорту.