Мінск аб'яднаў фільммейкераў краін СНД

18 ноября 2013
Майстар-клас для сцэнарыстаў і рэжысёраў прайшоў у сталічнай кінастудыі. Трылер і экшн - адны з самых запатрабаваных жанраў кінаіндустрыі. Яднае ж напрамкі велізарная колькасць спецэфектаў, каскадзёрскіх трукаў і пастановачных баёў. Галоўная задача аператара і рэжысёра трылера - прымусіць гледача паверыць у рэальнасць удараў і трукаў каскадзёраў. Выкладчык Кёльнскага дома кіно прыадкрыў нашым гледачам сакрэт сусветных блакбастараў.

Алег Кіршул, прадзюсар, выкладчык Кёльнскага дома кіно (Германія): Усё разлічана на працу даўгафокусных лінз, якія скарачаюць прастору і сціскаюць яе. Ствараецца поўны візуальны эфект, што ўдар дасягае мэты, але насамрэч не. Сем дзён мы займаемся пастановачнымі тэхнікамі, тры дні была тэорыя візуальнай псіхалогіі, а зараз пачынаецца актыўная фаза: пагоня, бойка, дыялог, супрацьстаянне персанажаў.

Дар'я Мазур, удзельніца майстар-класа, будучы рэжысёр (г. Львоў): Тэма нашага семінара - гэта экшн і трылер. У нас усё будзе з бойкамі, з пагонямі, спецыфічнае, нязвыкла, каб такое здымалася ў СНД.

Дарэчы, новая тэндэнцыя здымачнага працэсу - змяншэнне і партатыўнасць відэакамер. Вялікая ўвага надаецца і рухам акцёраў у кадры і іх узаемадзеянню ў напружаных сцэнах. Семінар у сталіцы працягнецца яшчэ некалькі дзён.