Мінск рыхтуецца прыняць эстафету святкавання Хрышчэння Русі

27 июля 2013

Заўтра святкаванні перамесцяцца ў Мінск. За гадзіну да паўночы прыбудзе цягнік з дэлегацыямі праваслаўнай царквы, Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і крыжам Андрэя Першазванага. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у панядзелак. У палове восьмай раніцы духавенства і вернікі збяруцца каля храма святой Марыі Магдаліны. адкуль пройдуць хрэсным ходам да Мінскага замчышча, дзе будзе праведзена літургія і закладка памятнай граматы ў гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі. А ў дзве гадзіны ля берагоў Свіслачы пачнецца канцэрт. Вечарам цэнтральным месцам урачыстасцяў стане храм-помнік Усіх Святых. Ужо туды будзе дастаўлены крыж Андрэя Першазванага. Пакланіцца святыні можна будзе ў любы час сутак. Андрэеўскі крыж будзе знаходзіцца ў храме да 2 жніўня.