Мінск рыхтуецца да XXVII Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

3 февраля 2020
Сталіца рыхтуецца да XXVII  Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Падзея, якая з года ў год прываблівае выдаўцоў і спецыялістаў галіны з розных краін свету. Сёлета ў выставе будзе ўдзельнічаць 30 краін.  Наведвальнікаў чакае больш за 500 мерапрыемстваў. У выставачным цэнтры "БелЭкспа" на праспекце Пераможцаў ужо вядуцца мантажныя работы па ўстаноўцы стэндаў краін-удзельніц, дзе пройдуць прэзентацыі і аўтограф-сесіі, а таксама кулінарныя перформансы. У такім гастранамічным ключы правядуць  прэзентацыю гістарычнага выдання аб беларускай кухні  "Смак Беларусі". Цэнтральны экспанент выставы  ЗША, а ганаровы госць Расія. Пад наглядам прафесіяналаў гасцям прапануюць паспрабаваць уласныя сілы ў якасці чытальнікаў аўдыякніжак.

Мерапрыемствы стартуюць 5  лютага. Слоган форуму:  "Беларусь -  адкрытая кніга". Тэзіс адлюстроўвае не толькі гасціннасць, але і сацыяльную нагрузку праекта. Наведвальнікам прапануюць бясплатны аўтобусны маршрут да цэнтральнай пляцоўкі  БелЭкспа. Вольным па-ранейшаму застаецца і ўваход.