Мінск рыхтуецца да сусветнай прэм'еры шоу Сяргея Лазарава

6 апреля 2018

Сцэна-трансформер у сценах "Беларусьфільма". Менавіта так сталіца рыхтуецца да сусветнай прэм'еры шоу Сяргея Лазарава. Рэпетыцыйная база артыста на працягу цэлага тыдня знаходзіцца ў Мінску. Напярэдадні Лазараў правёў прэс-канферэнцыю, на якой выказаў падзяку кінастудыі і адзначыў, што ў яго камандзе харэографы з сусветным імем, а ўвесь тэхнічны прадакшн - работа беларускіх спецыялістаў.

Канцэптуальны N-тур складаецца з шасці разнажанравых блокаў. Інтрыгу захоўваюць да прэм'еры, якая адбудзецца 10 красавіка. Вядома, што ў адным з эпізодаў шоу Лазараў паўстане ў вобразе вялікага Гэтсбі.