Міністры культуры Беларусі і Расіі падпісалі план супрацоўніцтва да 2021 года

13 апреля 2019

У Маскве адбылося пасяджэнне калегій двух міністэрстваў. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі Санкт-Пецярбурга, Краснадарскага края, Растоўскай, Калінінградскай, Бранскай абласцей і іншых рэгіёнаў Расіі. Дакумент прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў у самых розных сферах. Гэта музейная і бібліятэчная справа, тэатральнае мастацтва, кінематограф. Асаблівая ўвага ключавым культурным падзеям Беларусі і Расіі. Гэта "Славянскі базар у Віцебску" і культурны форум у Санкт-Пецярбургу. Таксама сёлета ў Беларусі пройдуць Дні расійскай духоўнай культуры, а ў 2020 - Дні культуры Беларусі ў Расіі.

Акрамя таго, у план увайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да важных дат агульнай гісторыі. У 2020 годзе ў рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне будуць завершаны работы па рэстаўрацыі і музеефікацыі збудаванняў Брэсцкай крэпасці і стварэнні Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату ў Цвярской вобласці.