Міністр культуры павіншаваў Міхаіла Фінберга з 70-годдзем

21 февраля 2017

Народнаму артысту Беларусі Міхаілу Фінбергу сёння 70. Свой юбілей маэстра адзначыў на рабочым месцы. Штодня заслужаны калектыў рэпеціруе на новай пляцоўцы па адрасе вуліца Макаёнка, 7. І нават свята не стала выключэннем. Дзень нараджэння кіраўніка і дырыжора заслужанага калектыву супаў з 30-годдзем Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра. Па ініцыятыве Міхаіла Фінберга аркестр аб'ездзіў большасць абласных і раённых цэнтраў краіны. Віншаванне юбіляру перадаў і Кіраўнік дзяржавы. Прывітальныя словы зачытаў міністр культуры.

Барыс Святлоў, Міністр культуры Беларусі: "Ужо даўно, амаль што з самага пачатку, а гэта было 30 гадоў таму, гэты аркестр называюць аркестрам Фінберга. Гэта галоўная ўзнагарода гэтаму чалавеку і аркестру".

Пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга працуюць больш за дзве сотні музыкантаў. Цяперашні склад аркестра лічыцца другім. Зараз заслужаны калектыў са статусам "нацыянальны" рыхтуецца да серыі сакавіцкіх канцэртаў у Белдзяржфілармоніі.