Мінчанка на міжнародным танцавальным конкурсе ў Маскве стала лепшым харэографам

22 ноября 2017

Мінчанка Вольга Лабоўкіна перамагла на міжнародным танцавальным конкурсе ў Маскве і стала лепшым харэографам. Такую высокую ацэнку артыстка атрымала за сучасную пастаноўку "Паветра". Гэта танцавальны спектакль са складанымі харэаграфічнымі элементамі. Да того ж, Вольга Лабоўкіна атрымала грант на стажыроўку ў адной з вядучых сусветных школ. Юлія Токар сустрэлася з новай зоркай танцавальнага свету.

З пяці гадоў яна пачала танцаваць і танцуе дагэтуль. Спачатку школьныя аматарскія пастаноўкі, гарадскія конкурсы - пасля каледж мастацтваў. У Гродзенскай абласной філармоніі ў групе сучаснай харэаграфіі Вольга Лабоўкіна стане артысткай балета… Тады і зробіць рэверанс у бок эксперыментальнага напрамку.

Свой прафесіяналізм артыстка пацвердзіць на міжнародных пляцоўках. У Расіі, Польшчы, Тайвані.

Пасля заканчэння Ваганаўскай акадэміі рускага балета адкрые сваю студыю тэатра танца, ужо ў Мінску.

Нядаўна Вольга вярнулася з Масквы, з міжнароднага танцавальнага конкурсу «Кантэкст». Сярод сотні ўдзельнікаў стала лепшым маладым харэографам. Перамогу прынесла сучасная пастаноўка «Паветра».

Падчас падрыхтоўкі нумара «Паветра» паступова набыло метафарычнае ўвасабленне - праз пластыку, элементы мадэрну і кантактную імправізацыю.

Акрамя ўзнагароды, Вольга Лабоўкіна атрымала грант на стажыроўку ў адным з вядучых сусветных цэнтраў сучаснай харэаграфіі. Але спачатку 16 і 17 снежня ў Мінску правядзе майстар-класы. І разам з "калегамі па паркеце" прадставіць новы танцавальны спектакль у Екацярынбургу.