Мінчанка Ірына Бельская працуе ў жанры наіўнага мастацтва

28 августа 2019

Мінчанка Ірына Бельская вырабляе адметныя рэчы для інтэр'еру. Рамесніца працуе ў жанры наіўнага мастацтва. Са сцен яе майстэрні ўсміхаюцца лісы, анёлы, каты і нават рыбы. Выкарыстоўвае разнастайныя матэрыялы - гіпс, лазу, гліну, але больш за ўсё для яе падатліва драўніна. З кавалачка кары выпільвае брошкі, маленькіх лялек і іншыя сувеніры. Усе рэчы рамесніцы зробленыя ўручную і кожная з іх непаўторная.

Прыхільнікі мастацтва Ірыны Бельскай, якое дорыць радасць і вяртае ў дзяцінства, не толькі з Беларусі. Яе хітрыя лісы, дабрадушныя зайцы, чароўныя птушкі падарожнічаюць па ўсім свеце.