Міфы і легенды ажылі ў дзіцячым мюзікле пра Мінск

2 июня 2015

Слова пра князя Менеска, быліна пра Цмока і казка пра Сымона і Алену – прэм’ерны паказ дзіцячага мюзікла пра Мінск прайшоў на сцэне Палаца прафсаюзаў. Акрамя міфаў і легенд, дзеці паказалі нашу сталіцу так, як бачаць самі - пачынаючы ад запоўненых людзьмі вуліц да звычайных двароў з іх жыхарамі. У спектаклі задзейнічана амаль паўсотні акцёраў, усе ролі выконваюць дзеці. У выпадку поспеху пастаноўка ўвойдзе ў пастаянны рэпертуар дзіцячага музычнага тэатра “РЭВЮ”.

Мюзікл і своеасаблівы відэаўрок па гісторыі беларускай сталіцы. У дзіцячага калектыву ўжо ёсць вопыт такіх праектаў – месяц таму на суд гледачоў прапанавалі пастаноўку на тэму Вялікай Айчыннай вайны.