Міжнародны праект прывёз у Мінск нямецкі музыкант і дырыжор Ёрн Бойзен

26 мая 2019

Для аматараў класічнай музыкі культурны канал медыяхолдынга  пакажа прэм'ерны канцэрт "Пакут" Баха. Міжнародны праект прывёз у Мінск  нямецкі музыкант і дырыжор Ёрн Бойзен. Ён рэканструяваў частку партытуры шэдэўра XVII стагоддзя, якая была страчана падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна ў 1945. Евангельскі аповед ставілі на сцэне Белдзяржфілармоніі на працягу тыдня. Акрамя салістаў з Германіі, удзел прымалі  Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі і студэнцкі хор Акадэміі музыкі.

Убачыць пастаноўку можна на "Беларусь 3"  у 14:55.