Міжнародны пленэр "Арт-Жыжаль" сабраў самых лепшых керамістаў Еўропы

23 августа 2016

Міжнародны пленэр па кераміцы "Арт-Жыжаль" сабраў пад Бабруйскам самых лепшых керамістаў Еўропы.

Міжнародны пленэр па кераміцы "Арт-Жыжаль" 14-ы раз сабраў пад Бабруйскам самых лепшых керамістаў Еўропы. На гэты раз сабраліся 18 мастакоў з 7 краін, уключаючы Эстонію, Славакію, Расію і Беларусь. На беразе Бярэзіны ў пасёлка Вербкі разгарнуўся сапраўдны "горад майстроў", дзе пры дапамозе агню і гліны скульптары ствараюць сапраўдныя творы мастацтва.

Расказвае Андрэй Ястрабаў.

Каспар Геідукс з Рыгі гаворыць - з глінай працаваць не складана. У руках майстра яна нібыта пластылін паслухмяная. А вось працэс стварэння вобраза будучага твора з пачатку у марах, потым на паперы і ў печы складаны. Агонь дапрацоўвае твор, і якім ён атрымаецца ў выніку, ніхто не ведае.

За такой непаўторнасцю і з’язджаюцца керамісты планеты у Бабруйск. За 14 пленэраў тут пабывалі майстры амаль з 20 краін свету. Спяшаюцца дакрануцца да сапраўднай старажытнай выторчасці, якую захавалі ў Беларусі.

Пачыналі з адной печы, сёлета на пленэры іх тры. Каб абпаліць такую велізарную колькасць твораў.

Справа не з простых. Спачатку трэба скласці вось такую печ, на што спатрэбіцца не менш за трое сутак. Потым распаліць агонь і падтрымліваць яго, каб тэмпература не падала ніжэй за тысячу градусаў.

Умовы сапраўды спартанскія. Аднак у такім яднанні з прыродай скульптары знаходзяць асаблівы сэнс. Само асяроддзе, на іх думку, дапамагае раскрыць талент і падказвае новыя вобразы. Міліца Падстраленцава са Славакіі прыехала менавіта па натхненне.

Вобразы ў майстэрні пад адкрытым небам сапраўды атрымліваюцца дзівосныя. Ад вытанчаных ваз да моднага Пікачу. Бабруйскія керамісты ўзяліся, напрыклад, за экалагічную тэму - чысціню вадаёмаў. І вось скульптура кансервавай бляшанкі хутчэй нагадвае фантан з раслінамі і рыбамі. А яшчэ – міфічныя жывёлы нібыта з дзіцячых сноў.

Вынікі пленэра стануць вядомыя праз тыдзень, калі майстры абпаляць апошнія творы. Пазнаёміцца з імі будзем мець магчымасць праз выставы “АРТ-Жыжаля”, якія пройдуць у Бабруйску, Магілёве і Мінску.