Міжнародны велікодны фестываль стартаваў у Мінску

30 апреля 2019

Дзіцячыя і моладзевыя хары з Расіі, Эстоніі і Грузіі выступяць на сцэне Акадэміі музыкі. "Творчасць юных" у лепшых сусветных творах. На ўрачыстым адкрыцці  гучала музыка Чайкоўскага, Смольскага і Хачатурана  ў выкананні сімфанічнага аркестра акадэміі, хору і лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.

Ужо сёння ў афішы  выступленне студэнтаў Новасібірскай кансерваторыі імя Глінкі і салістаў Вялікага тэатра Беларусі. Заўтра вакальныя шэдэўры з грузінскім каларытам  ад студэнцкага хору ўніверсітэта Тбілісі.