Міжнародны конкурс сучаснага дзіцячага мастацтва "Аванці" сабраў у Мінску некалькі тысяч чалавек

7 мая 2018

Шосты Міжнародны конкурс сучаснага дзіцячага мастацтва "Аванці" сабраў у Мінску некалькі тысяч хлопцыкаў і дзяўчынак ад 4-х да 25-ці гадоў з розных куткоў Беларусі, Украіны і Расіі. Творчыя спаборніцтвы прайшлі ў 14-ці жанрах і намінацыях.

Гран-пры за джазавы вакал атрымала Віялета Гайкевіч з Магілёва, лепшым эстрадным ансамблем стаў калектыў "Песенька" з Мінска, а ў народным вакале перамог фальклорны ансамбль "Расціслаў" з Расіі.