Міжнародны конкурс сучаснага дзіцячага мастацтва "Аванці" праходзіць у Мінску

7 мая 2018

Некалькі тысяч дзяцей з розных куткоў Беларусі, Украіны і Расіі сабраў у Мінску VI Міжнародны конкурс сучаснага дзіцячага мастацтва "Аванці". Дзясяткі жанраў і намінацый: эстраднае, класічнае і народнае мастацтва, вакал, тэатр, танец, цырк і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Удзельнікаў ад 4 да 25 гадоў ацэньвала прафесійнае журы, у кожным відзе мастацтва трэба было вызначыць уладальнікаў Гран-пры, а таксама дыпломаў першай, другой і трэцяй ступеняў.

Міжнародны конкурс сучаснага дзіцячага мастацтва - конкурс без межаў. У розныя гады ў ім бралі ўдзел дзеці з Малдовы, Літвы, Турцыі, Ізраіля, Арменіі і Польшчы.

Таксама конкурс дае магчымасць творча самавыявіцца і дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і з прыёмных сем'яў.