У рытме джаза. Міжнародны конкурс джазавай і эстраднай музыкі «Джаз-тайм» стартуе заўтра ў Салігорску. Праграма музычнага фестывалю разлічана на тры дні і ўключае ў сябе праслухоўванні юных музыкантаў у інструментальных і вакальных намінацыях. Спаборнічаць між сабой будуць джазавыя ансамблі і аркестры. У Салігорску таксама пройдуць канцэрты прафесійных калектываў і майстар-класы. Сярод іх і масцітыя беларускія джазмены.
У салігорскім джазавым марафоне прымуць удзел больш за 400 юных музыкантаў, іх педагогі, кіраўнікі калектываў. А ў нядзелю свята завершыць гала-канцэрт лаўрэатаў конкурсу "Джаз-тайм".













