Міжнародны кінафестываль "Лістапад" афіцыйна адкрыюць сёння. Галоўная цырымонія зойме плошчу сталічнага Дома кіно. Па чырвонай дарожцы пройдуць народны артыст Расіі Ігар Вугольнікаў, расійскі акцёр Юрый Батурын і прадстаўнікі Беларускай гільдыі акцёраў кіно.
Упершыню да разбіцця талеркі далучыцца адначасова 91 кіназала Беларусі. У кожным свая чырвоная дарожка, уступнае слова і фільм-адкрыццё фестывалю - беларускія "Кіношнікі".
Гэта дэбютная карціна рэжысёра Кірылы Халецкага. 85 хвілін размеркавання студэнта на Беларусьфільм. Ці атрымаецца яму з разбегу зняць вялікае кіно? Нюансы "стужкі аб стварэнні фільма" ацэніць журы і ў рамках конкурснай праграмы "Кіно маладых". У "Кіношніках" - народны артыст Расіі Юрый Стаянаў у якасці запрошанай зоркі і дасылкі да беларускага кінематографа, якому ў наступным годзе 100 гадоў.
Цяперашні "Лістапад" - рэкардсмен па колькасці заявак: даслалі больш як 2 тысячы фільмаў з 107 краін свету. Але ў кінатэатрах запусцяць толькі 77 карцін. Білеты - у продажы.
Да наступнай пятніцы 24 лістапада кінаманы змогуць сустрэцца з акцёрам Аляксандрам Алешкам, праглядзець "Залатую калекцыю" Масфільма, прыйсці на дзень адчыненых дзвярэй Беларусьфільма і асабіста ацаніць свежыя стужкі з Кітая, Намібіі, Казахстана, Расіі і Карэі.













