Міжнародны кінафестываль Лістапад стартуе 1 лістапада

28 октября 2013

Самыя свежыя кінахіты падрыхтаваў гледачам ХХ, юбілейны Мінскі міжнародны кінафестываль Лістапад. Ён стартуе ўжо ў гэтую пятніцу - 1 лістапада. У асноўным конкурсе будуць удзельнічаць 12 фільмаў з розных краін. Адкрые праграму драма Параджанаў рэжысёраў Сержа Аведзікяна і Алены Фяцісавай, намініраваная на прэмію Оскар ад Украіны. Журы ўзначаліць расійскі кінарэжысёр Аляксандр Зяльдовіч. Таксама пройдуць конкурсы дакументальнага і дзіцячага кіно.

Кінафорум падорыць шырокую праграму пазаконкурсных і рэтраспектыўных паказаў, сустрэчы, майстар-класы, выставы і вернісажы. Усе фестывальныя паказы будуць праходзіць на працягу тыдня ў кінатэатрах Цэнтральны, Мір, Піянер, Перамога і ў Доме кіно.