Міжнародны кінематаграфічны форум краін СНД адкрыўся ў Мінску

21 сентября 2017

Падарункам айчынным кінаманам стаў Міжнародны кінематаграфічны форум краін СНД, які адкрыўся сёння ў Мінску. Стартаваў ён са стужкі Ганны Мацісан "Пасля цябе" з Сяргеем Бязрукавым у галоўнай ролі. Для прэзентацыі яе акцёр прыехаў у беларускую сталіцу.

Форум аб'яднаў лепшыя фільмы дзяржаў Садружнасці за апошнія два гады. У праграме і дэбютныя стужкі маладых рэжысёраў. За 3 дні запланаваны паказы каля дзясятка кінакарцін. Гледачы ўжо сёння змаглі ўбачыць фестывальны грузінскі фільм "Заложнікі" рэжысёра Рэзо Гігінеішвілі.

Апошні дзень фестывалю аддадзены беларускім кіношнікам. У суботу гледачам пакажуць дзве карціны вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" - "Салодкае развітанне Веры" рэжысёра Аляксандры Бутар і прэм'еру гэтага года "Сляды на вадзе" Аляксандра Анісімава. Фестываль адкрыты для ўсіх, уваход на кінапаказы свабодны. Магчыма, што форум стане традыцыйным.