У інтэрпрэтацыі твора Гамера рэжысёра Ернея Ларэнцы на першы план выходзіць слова, рытм, гукавыя, а не візуальныя вобразы. Для Славенскага нацыянальнага тэатра драмы гэта ўжо трэці ўдзел у праграме "ТэАрта".
Славенская "Іліяда" Гамера з поспехам прымала ўдзел у міжнародных фестывалях Сербіі, Балгарыі, Румыніі, Польшчы - зараз і ў Беларусі.