Нацыянальны тэатр Янкі Купалы прадстаўляе сучасную нацыянальную драматургію - п'есу Дзмітрыя Багаслоўскага ў пастаноўцы маладога рэжысёра Кацярыны Аверкавай. Тата - гэта вечная гісторыя ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей. Каштоўнасцяў - розных для кожнага пакалення і пошуку сэнсу жыцця. Двухгадзінная пастаноўка не пазбаўлена містыкі і пазначаная, як сон у двух дзеяннях.
У спектаклі ўдзельнічаюць некалькі пакаленняў акцёраў купалаўцаў. Сёння на сцэну выйдуць Генадзь Аўсяннікаў, Зоя Белахвосцік, Арнольд Памазан, Тата - першая пасля доўгага перапынку вялікая работа для народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука, які выканае ў спектаклі адну з галоўных роляў.














