Міжнародны форум мастацтва "ТэАрт" прымае беларуская сталіца

20 сентября 2018

На тры тыдні Мінск збярэ лепшыя тэатральныя трупы і знакамітых рэжысёраў і прадзюсараў. "ТэАрт" пакажа самыя тытулаваныя спектаклі гэтай восені. Сёлета форум праходзіць пад слоганам "Разгерметызацыя". Распачнуць фестываль нашы купалаўцы з прэм'ерай мінулага сезона "Рэвізор" паводле Гогаля. Дарэчы, для фестывалю п'есу адаптавалі, новая версія будзе гучаць на трасянцы. Усяго ў афішы "ТэАрта" заяўлена 19 спектакляў ад тэатраў Паўднёвай Карэі, Фінляндыі, В'етнама, Расіі і Бельгіі.

Анжаліка Крашэўская, дырэктар Міжнароднага форуму "ТэАрт": "Форум і ёсць эксперымент, паколькі тут меж не існуе ў плане жанравасці. Сёлета ёсць экзотыка для нас, хоць не першы год, у нас быў у "ТэАрце" калектыў з Паўднёвай Карэі з драматычным спектаклем "Макбет", сёлета ў нас харэаграфічная пастаноўка "Даркнес Пумбу", і, пэўна, для многіх будзе экзотыка ў плане прадукцыі Францыі і В'етнама - гэта спектакль "Сайгун".

Тэатральны форум складаецца з трох секцый. Гэта міжнародная праграма, шоу-кейс Belarus Open і адукацыйная платформа з майстар-класамі і тэатральнымі дыскусіямі. Закрыццё форуму пройдзе 16 кастрычніка.