Міжнародны фестываль "Славянскія літаратурныя дажынкі" праходзіць у Гомельскай вобласці

13 сентября 2019

150 паэтаў і пісьменнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны гэтымі днямі сустракае Гомельская вобласць. Там праходзіць Міжнародны фестываль "Славянскія літаратурныя дажынкі". Гэта прэм'еры і майстар-класы - у тым ліку ад лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. За 14 гадоў фестываль стаў брэндам Гомельскага рэгіёна. У першы дзень форуму можна было ўбачыць двайнікоў легендарных беларускіх аўтараў - Якуба Коласа, Васіля Быкава і Максіма Багдановіча.

Уладзімір Гаўрыловіч, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: "Знакавая асаблівасць - вы ўбачыце. Вось зараз, літаральна перад пачаткам, будзе прэзентацыя перыядычнага выдання фестывалю "Славянскія літаратурныя дажынкі". Назва яго “Літара". Але гэта не адна назва. "Літара" ў транскрыпцыі - на украінскай, рускай і лацінскай. Гэта пакуль альманах. Спадзяёмся, мы знойдзем сродкі і гэта будзе перыядычным выданнем". 

Удзельнікі фестывалю перададуць больш за тысячу экзэпляраў кніг Клімаўскай бібліятэцы Гомельскага раёна, якая летась пацярпела ад пажару.