Міжнародны фестываль песні “Сіла славянскіх сэрцаў” прайшоў у Мінску

3 ноября 2015

“Сіла славянскіх сэрцаў”. Творчыя ансамблі аб’яднаў міжнародны фестываль песні. Трэці раз народныя калектывы, а гэта больш за сто вакалістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы, сустрэліся на сцэне Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. Пад акампанемент народных інструментаў: цымбалаў, гармоніка і балалайкі - прагучалі як усім добра знаёмыя песні, так і новыя кампазіцыі.

На сцэне выступілі прафесійныя і аматарскія калектывы. У наступным годзе арганізатары плануюць зрабіць фестываль яшчэ больш маштабным.