Міжнародны фестываль-конкурс "Новыя вяршыні" стартаваў у сталіцы

14 апреля 2016

Ён аб'яднаў чатыры тысячы ўдзельнікаў з дзесяці краін. Сярод іх - прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Польшчы, Кітая і Марока. На працягу шасці дзён яны пакажуць свае музычныя, танцавальныя нумары і выпусцяць газеты, прысвечаныя фестывалю.

Сяргей Дзярбун, арганізатар фестывалю: "Кожная краіна прывезла свой новы кірунак і плынь, каб паказаць яго для нашага гледача. Самае цікавае сёлета, на мой погляд, гэта аркестры. Гэта нават для мяне навінка. Да нас прыехалі 16 прыгожых, вельмі разнастайных аркестраў. І гэта вось такая навінка, якая да гэтага ў нас у Мінску, пэўна, нават і не практыкавалася".

Конкурс сярод таленавітых дзяцей і моладзі "Новыя вяршыні" ладзіцца ў сталіцы чацвёрты раз. Летась фестываль атрымаў статус міжнароднага.