Міжнародны фестываль хароў юнакоў ахапіў вядучыя канцэртныя пляцоўкі краіны

4 мая 2019

Упершыню  больш за тысячу вакалістаў са Швейцарыі, Грэцыі, Эстоніі, Літвы і Расіі - на адной класічнай платформе Беларусі.  Міжнародны фестываль хароў юнакоў  "Lauda anima"   ахапіў вядучыя канцэртныя пляцоўкі Мінска, Віцебска і Маладзечна.  На працягу чатырох дзён: 15 канцэртаў у рэжыме нон-стоп, харавы семінар ад замежных спецыялістаў і міжнародныя майстар-класы.  Напярэдадні калектывы выступілі ў Чырвоным касцёле.

Марыя Эма Мелігопулу,  прафесар дырыжыравання  ўніверсітэта Македоніі, Грэцыя:  "Мы захопленыя ўзроўнем фестывалю і зачараваныя гасціннасцю беларускіх сем'яў, у якіх падчас фестывалю пражываюць удзельнікі хору. Наш калектыў прывёз у Мінск сусветную класіку і народную музыку. Атрымалася своеасаблівая візітная картка нашай краіны".

Фестывальная праграма - у выкананні акапэла і ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Акадэміі музыкі. Ужо сёння Вялікая зала Белдзяржфілармоніі прыме гала-канцэрт і закрыццё міжнароднага форуму.