Міжнародны фестываль дакументальнага кіно "Еўразія. DOC" пачаў адбор удзельнікаў

20 апреля 2018

Напярэдадні адбыўся тэлемост Масква - Мінск, дзе рэжысёры, сцэнарысты і журналісты абмеркавалі асноўныя тэмы конкурсных работ. Жанр не абмежаваны. Гэта кіно пра тое, што сёння хвалюе жыхароў СНД: ад вострых палітычных праблем да простых жыццёвых гісторый.

Таксама ў рамках "Еўразія. DOC" пройдзе міні-фестываль "4 хвіліны". Удзельнікі павінны раскрыць любую эканамічную, сацыяльную і культурную тэму. Традыцыйнай пляцоўкай форуму стануць Мінск і Смаленск.