Міжнародны дзень музыкі з асаблівым размахам сёння адзначыць Вялікі тэатр

1 октября 2015

Беларусь адзначае Дзень музыкі. Па рашэнні міжнароднага музычнага савета ЮНЭСКА, урачыстасць праводзіцца паўсюдна, ужо 41-шы раз. З асаблівым размахам свята адзначыць Нацыянальны Акадэмічны тэатр оперы і балета. Ён стартуе ў фае тэатра, дзе музыканты правядуць майстар-класы. У гэты дзень у выкананні артыстаў Вялікага прагучаць творы, якія ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай культуры. 

Аб падрыхтоўцы Вялікага да галоўнай музычнай падзеі года - Дар'я Тарасава.

Першы дзень кастрычніка і сусветнае свята музыкі салісты Вялікага адзначаць на сцэне і прэзентуюць публіцы кантату Сяргея Пракоф’ева "Аляксандр Неўскі " для хору, сімфанічнага аркестра і меца-сапрана.

Да пачатку канцэрта застаюцца лічаныя гадзіны, артысты рыхтуюцца да выхаду. На час выканання кантаты заднік сцэны ператворыцца ў вялікі белы экран, а само музычнае выкананне будзе суправаджацца паказам фрагментаў кінашэдэўра рэжысёра Сяргея Эйзенштэйна "Аляксандр Неўскі" - сімвала даніны памяці ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі, які закранае тэму абароны сваёй зямлі і родных межаў.

Музыка хору і аркестра Вялікага тэатра - заўсёды выключна ў жывым выкананні. Каб дабіцца ідэальнага гучання, без выкарыстання мікрафонаў і гукавых узмацняльнікаў, салісты старанна працуюць на рэпетыцыях.

Сярод самых чаканых пастановак гэтага сезона - балет "Маленькі прынц" паводле твора Антуана дэ-Сэнт Экзюперы, дзіцячая опера "Доктар Айбаліт" і магічнае прывітанне ад Джузэпэ Вердзі ў оперы "Макбет". Усяго за 83-ці сезон пакажуць больш за паўтысячы спектакляў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя