Міжнародны дзень музейнага сэлфі

17 января 2018

Фота ад першай асобы ў кампаніі прызнаных шэдэўраў мастацтва. Сёння Міжнародны дзень музейнага сэлфі. Галерэі свету збіраюць аўтапартрэты наведвальнікаў на мабільныя тэлефоны. Сэлфі выкладваюць пад зададзенымі хэштэгамі. У кожнага музея ён свой. Нацыянальны мастацкі далучыўся да сусветнага флэшмоб-праекта тры гады назад. На паляванне за эфектным здымкам адправілася і Ніна Мажэйка.

І паглядзець, і сябе паказаць - за сэлфі і відовішчамі стала модна хадзіць у музей. Тут сюжэтныя кампазіцыі ў раскошных інтэр'ерах, ды яшчэ і з шэдэўрам за спінай атрымліваюцца больш удала.

І ўсе ж некаторыя галерэі насцярожана ставяцца да фота па суседстве з мастацкімі каштоўнасцямі. Пакуль адны ўводзяць забароны на аўтапартрэты сэлфіпалкай, другія актыўна прасоўваюць асабістыя "сюжэты" на фоне мастацтва, бо гэта яшчэ і спосаб увайсці ў гісторыю. Нават тым, хто ўжо там.

Раздаць па айфоне вядомым дамам з карціны. І такое прыдумалі ў Даніі. Паўтарыць арт-эксперымент вырашыліся і мы. У аб'ектыў нашай камеры трапілі даволі вядомыя з залы рускага жывапісу Нацыянальнага мастацкага музея.

Замест веера - сэлфіпалка. Вось так нечакана сучасны монапод укараняецца ў шэдэўр жывапісу. І калі раней дамам прыходзілася гадзінамі пазіраваць партрэтыстам дзеля выгаднага ракурсу, то сёння гэтая праблема вырашаецца адным клікам па штатыве.

Насуперак стэрэатыпам не толькі жанчыны робяць сэлфі. Мужчыны ні ў чым не саступаюць. І профі таксама. Мінскі фатограф выкладвае па аўтапартрэце за дзень. Сёння яго спадарожніца - Кацярына ІІ.

Ад фота на франтальную камеру на рабочым месцы не адмаўляюцца нават супрацоўніцы музея. Галоўнае ў пагоні за лайкамі - рабіць сэлфі без успышкі.