Міжнародная выстава прыгажосці прайшла ў Мінску

12 ноября 2018

Больш за 120 кампаній прадэманстравалі шырокі спектр дэкаратыўнай і лячэбнай касметыкі. А таксама раскрылі сакрэты па доглядзе цела. Удзел прынялі парфюмеры, візажысты і цырульнікі з розных краін. Самаму юнаму майстру ўсяго 13.

На выбар наведвальнікам таксама паказалі біжутэрыю і модныя аксесуары. Сёлета фестываль прыгажосці сабраў больш за 12 тысяч чалавек.